У нядзелю чакаецца спёка і навальніца


Раніцай і днём 16 чэрвеня, у нядзелю, у асобных раёнах па заходняй частцы Беларусі пройдуць навальніцы. Белгідраметэацэнтр папярэджвае, што пры навальніцах чакаецца моцны вецер, парывамі да 15–20 м/с.

Днём тэмпературныя слупкі пакажуць да 31 градуса цяпла.

Ноччу будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ў вечаровы і начны час будзе вагацца ад 12 градусаў цяпла па поўначы да 20 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Міністэрства аховы здароўя ў сувязі са спякотай папярэджвае аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі пры адпачынку і працы. Міністэрства рэкамендуе піць больш вадкасці, насіць лёгкую вопратку, пазбягаць цяжкай фізічнай нагрузкі.

Медыкі нагадваюць, што цеплавы ўдар – гэта небяспечны для жыцця стан, які ўзнікае пры ўздзеянні на цела чалавека падвышанай тэмпературы, ва ўмовах падвышанай вільготнасці, абязводжвання і парушэнні працэсу тэрмарэгуляцыі арганізма.

Hавiны
Тэмпература ў Менску чатыры дні запар біла рэкорды
2019.06.15 11:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў