Увечары 24 лютага ў менскім гандлёвым цэнтры «Дана Молл» загінуў чалавек – пра здарэнне паведамілі відавочцы.
Пазней высветлілася, што загінулая – 28-гадовая дзяўчына.
Паводле дадзеных АТН, дзяўчына ўпала і разбіла галаву.
Абставіны смерці яшчэ высвятляюцца.
belsat.eu, паводле tut.by