У Менску маці ледзь не забіла дачку малатком


Раніцай 21 ліпеня ў адну з больніцаў Менску даставілі васьмігадовую дзяўчынку з моцным крывацёкам галавы. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава.

Дзяўчынка жыве ў Каменнай Горцы. Да яе дадому выехалі міліцыянты, якія высветлілі, што дзяўчо траўмавала ейная ж маці.

Паводле Чамаданавай, 37-гадовая жанчына некалькі разоў ударыла дачку малатком.

Hавiны
Памёр 10-месячны хлопчык, якога збіла маці
2019.07.08 15:55

У кватэры сям’і працуюць праваахоўнікі.

Падазраваную даставілі ў медычную ўстанову, каб вызначыць яе псіхічны і фізічны стан.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў