У Клайпеду прыбыў першы танкер з расейскай нафтай для Беларусі


Першы з двух танкераў з расейскай нафтай, набытай у трэйдараў без прэміі да цаны, прыбыў у порт Клайпеды. Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Першы з двух танкераў з расейскай нафтай ужо прыбыў у Клайпеду, вечарам ён стане на разгрузку, распавёў прэс-сакратар «Белнафтахіму» Аляксандр Цішчанка. Чакаецца, што ў чацвер пачнецца адпраўка грузу па чыгунцы ў Наваполацк на ААТ «Нафтан», дадаў ён.

У сярэдзіне лютага канцэрн «Белнафтахім» паведаміў аб куплі 160 тыс. тонаў расейскай нафты ў трэйдараў без прэміі з транзітам праз Літву. Беларуская кампанія па экспарце нафты БНК інфармавала чыгунку Літвы, што танкеры чакаюцца 3-4 сакавіка і 13-15 сакавіка.

Кампанія Lietuvos gelezinkeliai плануе перавозіць з Клайпеды да беларускай мяжы па 100-150 вагонаў з нафтай у содні, а ўвесь груз павінен быць дастаўлены на працягу 10 дзён.

Hавiны
«Коммерсантъ»: пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь могуць аднавіцца ўжо ў сакавіку
2020.02.22 07:48
  • Раней кошт нафты для Беларусі разлічваўся па формуле «рынкавы кошт + прэмія пастаўшчыкам». Аднак з улікам рэалізацыі Расеяй чарговага этапу падатковага манеўру кошт расейскай нафты для Беларусі вырас (паводле ацэнак «Белнафтахіму», цяпер цана складае каля 83% ад сусветнай). У гэтых умовах Менск палічыў старую нафтавую формулу несправядлівай і плаціць прэмію адмовіўся. Праз гэта напрыканцы 2019 года Беларусь не змагла заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўшчыкамі – «Раснафта», «Сургутнафтагаз», «Газпрамнафта».
Hавiны
Таямнічы візіт: з якімі прапановамі Сечын прыязджаў да Лукашэнкі?
2020.02.19 16:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў