Білборд з партрэтам Янкі Купалы быў падпісаны імем Якуба Коласа.
20 траўня ў сеціве з’явіўся фотаздымак пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы, на якім зафіксаваны гэты недарэчны крэатыў. Білборды з беларускімі паэтамі і празаікамі зʼявіліся ў Горадні ў звязку з абвешчаным Годам культуры.
Пасля скандалу ў інтэрнэце ў той жа дзень сацыяльную рэкламу знялі з білборду.