У ЕЗ пракаментавалі адмову зарэгістраваць Бабарыку і Цапкалу


ЕЗ чакае ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага запрашэння БДІПЧ АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпа Бурэля, піша TUT.by.

У лісце гаворыцца, што Валерый Цапкала і Віктар Бабарыка набралі больш за 100 тысяч подпісаў, аднак абодвум адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты.

«Адсутнасць празрыстасці ў працэсе праверкі подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты, як ужо адзначала Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе ў 2010 і 2015 гадах, падрывае давер да працэсу рэгістрацыі. Больш за тое, прававыя палажэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў ствараюць непрапарцыйныя і неабгрунтаваныя бар’еры для кандыдатаў, што супярэчыць абавязкам АБСЕ і іншым міжнародным стандартам», – адзначаецца ў заяве.

Еўразвяз шкадуе аб тым, што рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, у прыватнасці, аб увядзенні дакладных і разумных крытэрыяў і механізмаў для рэгістрацыі кандыдатаў і праверкі подпісы, не былі рэалізаваныя. ЕЗ чакае ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага запрашэння БДІПЧ АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі.

У ЕЗ перакананыя, што выключэнне кандыдатаў абмяжоўвае магчымасць беларускага народа выказваць сваю волю, а таксама падрывае агульную дэмакратычнасць выбараў. Еўразвяз таксама чакае ад Менску павагі да правоў беларусаў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў.

«Мы падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, але правы чалавека і дэмакратыя застануцца вызначальнымі для ЕЗ пры фармаванні ягонай палітыкі ў дачыненні да краіны», – гаворыцца ў заяве.

Абноўлена
Штаб Віктара Бабарыкі заклікаў беларусаў усё роўна браць удзел у выбарах 9 жніўня
2020.07.14 17:05

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў