У Беларусі 229 чалавек памерлі ад каронавіруснай інфекцыі. У краіне больш за 41 тысячу інфікаваных


Мінздароўя апублікавала новыя звесткі.

Мінздароўя агучыў новую статыстыку па каронавірусу ў Беларусі. Паводле афіцыйных звестак на 30 траўня ў краіне было 41 658 хворых на каронавірусную інфекцыю – на 894 чалавекі болей, чым учора.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 229 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленнай каронавіруснай інфекцыяй», – гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Выздаравела 17 964 чалавек — на 574 болей у параўнанні з учора. Усяго ў краіне было праведзена 526 559 тэстаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў