Інцыдэнт здарыўся раніцай 18 жніўня на пешаходным мосце з вуліцы Прытыцкага на вуліцу Вільчкоўскага. Мост праходзіць па-над чыгуначнымі шляхамі.
Як паведамляе «Наш Край», трое маладых людзей 16-ці, 18-ці і 21-ці гадоў вярталіся дадому а 5-й раніцы. Калі яны падняліся на мост, самы старэйшы з іх раптам захацеў зрабіць сэлфі.
Малады чалавек залез на металічную агароджу, але яго ўдарыла токам.
З апёкамі цела другой ступені хлопца даставілі ў мясцовую больніцу.
МГ belsat.eu