У Азіі з'явілася першая краіна, якая легалізавала аднаполыя шлюбы


Парламент Тайваня 17 траўня ўхваліў законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.

Дакумент уступіць у сілу пасля таго, як яго падпіша прэзідэнт.

Пасля гэтага Тайвань стане першай краінай у Азіі, якая прызнала аднаполыя шлюбы.

Канстытуцыйны суд Тайваня ў траўні 2017 года прызнаў незаконнай дзеючую ў краіне забарону на аднаполыя шлюбы і загадаў уладам цягам двух гадоў змяніць заканадаўства.

Hавiны
Ведамства Шуневіча адрэагавала на вясёлкавы сцяг на будынку амбасады Вялікай Брытаніі
2019.05.17 12:35

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў