Ведамства Шуневіча адрэагавала на вясёлкавы сцяг на будынку амбасады Вялікай Брытаніі


17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. З гэтай нагоды на будынку брытанскай амбасады ў Менску вывесілі вясёлкавы сцяг. МУС Беларусі адрэагавала на акцыю.

«Для нашай краіны гэты дзень значнасці не ўяўляў і не ўяўляе. Прыярытэт сацыяльна-арыентаванай палітыкі беларускай дзяржавы – ахова мацярынства і дзяцінства, абарона інстытуту сям’і. Міністэрства ўнутраных справаў стаіць на варце ў тым ліку і гэтых каштоўнасцяў», – адзначаецца на сайце МУС Беларусі.

Ілюстрацыя МУС Беларусі да Міжнароднага дню барацьбы з гамафобіяй

«Наша пазіцыя застаецца нязменнай: штучнае раздзіманне тэмы аднаполых адносінаў дэструктыўна, парушае нормы маралі, вядзе да росту злачынстваў сексуальнага характару ў дачыненні да дзяцей», – падсумоўваецца на сайце ведамства.

Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч вядомы сваймі гамафобнымі выказваннямі. У сувязі з гэтым праваабаронцы звярталіся ў дзяржаўныя структуры з патрабаваннем пакараць міністра.

Hавiны
Шуневіч патлумачыў, каго ён называе «дзіравымі»
2018.12.28 04:31

Раней Следчы камітэт на заяву праваабаронцаў без лінгвістычных экспертызаў вырашыў, што ў выказваннях міністра Шуневіча няма распальвання варожасці. Мала таго, у сваім адказе СК напісаў, што «меркаванні, каментары, не з’яўляюцца падставай для правядзення правяранняў».

Hавiны
Генпракуратура другі раз разгледзіць пытанне аб прыцягненні Шуневіча да адказнасці
2019.02.22 09:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў