«Целаахоўнік кілера»: дыктатара, падобнага да Лукашэнкі, судзяць у Гаазе. У фільме паказалі дзяржаўныя сцягі Беларусі


Стужка выйшла ў беларускі пракат яшчэ 17 жніўня. Паводле арыгінальнага сцэнара, галоўны герой-злодзей, якога сыграў Гары Олдман, вельмі нагадвае Лукашэнку.

Дыктатар апынуўся на лаве Міжнароднага суда ААН у Газе за асабістыя расстрэлы інтэлігенцыі і этнічныя чысткі цэлых вёсак пад Полацкам. Беларускі (у расейскім агучванні баснійскі дыктатар Уладзіслаў Духавіч) працягвае замаўляць забойствы ўсіх патэнцыйных сведкаў у ягонай справе.

Цікава, што ўсе мітынгі супраць усходнееўрапейскага дыктатара – з дзяржаўнымі сцягамі Беларусі і плакатамі, на якіх напісана «справядлівасці для беларусаў».

Карыстальнікі сацсетак, якія пабывалі на паказе, адзначаюць, што ў беларускім пракаце чырвона-зялёныя сцягі перарабілі на жоўта-зялёныя, а генацыд пад Полацкам стаў проста генацыдам у нейкай вёсцы.

Дырэктар «ИнтерФильм Дистрибьюшн», кампаніі, якая распаўсюджвае фільм на тэрыторыі Беларусі, патлумачыў, што пераагучка – гэта рашэнне расейска-ўкраінскай кампаніі-праваўладальніка «Megogo». І зроблена гэта, каб згладзіць магчымыя негатыўныя сітуацыі. Таму ў расейскамоўнай версіі дыктатара Уладзіслава Духавіча судзяць у Гаазе за генацыд баснійцаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў