Сёння пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў


Як прайшоў апошні пікет для збору подпісаў Алеся Лагвінца

У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання.

Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца да 18 студзеня.

Напярэдадні, 8 студзеня, быў апошні дзень, калі вылучэнец або ягоны прадстаўнік маглі прадаставіць у адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты.

У ЦВК заявілі, што дакладная колькасць грамадзянаў, якія вылучыліся для ўдзелу ў палітычнай кампаніі ў 2018 годзе, будзе агучаная праз некалькі дзён. Разам з тым, паводле дадзеных на канец 2017 года, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў было вылучана больш за 7,7 тыс. асобаў.

Пасля рэгістрацыі стартуе перадвыбарчая агітацыя, якая працягнецца па 17 лютага ўключна. На наступны дзень, 18 лютага, пройдуць мясцовы выбары. Агулам паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў