Становішча горшае за губернатарскае

Караніка – у Горадню, Макей пакуль на месцы.

Уласна кажучы, прызначэнне міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, які паў ахвярай дзяржаўнай палітыкі (не ў галіне медыцыны, а проста – палітыкі як такой) яшчэ ў перыяд барацьбы з каронавірусам, на пасаду старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму, нечаканае, але зусім не дзіўнае.

На самай справе ў членаў урада становішча сёння значна горшае за губернатарскае. На губернатарах вісіць адказнасць за сельскую гаспадарку, працу прамысловых прадпрыемстваў і ўціхамірванне бунтуючай часткі насельніцтва. Не тое, каб спадар Каранік быў вялікім спецыялістам у адной з адпаведных сфер. Проста знаходжанне на пасадзе міністра было багатае для яго нервовай сістэмы катастрафічнымі наступствамі. Цярпець адказнасць за дзяржаўна-прапагандыстскую хлусню з нагоды COVID-19 ён, мяркуючы па ўсім, яшчэ быў бы гатовы некаторы час, але вось несці аналагічны цяжар з-за пытанняў, якія ўзніклі пасля 9 жніўня (як, напрыклад, падаўленне мірных пратэстаў і стральба з транспарту, замаскіраванага пад «хуткую дапамогу»), было ўжо вышэй усякіх сіл.

Уладзімір Каранік выйшаў пагаварыць з медыкамі падчас забастоўкі. 17 жніўня 2020 г.
Фота: TK / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Але – не звальняць жа чалавека ў сітуацыі, якая склалася? Ідзі потым, даказвай, што гэта – не сыход у знак нязгоды з палітыкай партыі і ўрада, а проста стомленасць назапасілася. Вось, знайшлі месца – Гарадзенскага губернатара. Тым больш, што яго папярэдніку спадару Краўцову, як кажуць злыя языкі, даўно прадказвалі месца кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі. Так што ўсё да лепшага: Лідзія Ярмошына, якая прытамілася, скончыць свае працы на электаральнай ніве ўручэннем самаабвешчанаму прэзідэнту адпаведнага пасведчання, а спадар Краўцоў, можа быць, зойме яе месца, даўшы ёй тым самым магчымасць пакінуць краіну практычна бесперашкодна.

Меркаванні
Беларусь ва ўкраінскім 2004-м
2020.08.22 11:58

Колькі ж аднак такіх Каранікаў, каму і хацелася б збегчы (дарэчы, на месцы кіраўніка сталічнага анкалагічнага цэнтру ён быў цалкам дарэчны, пра што я і сказаў яму падчас выпадковай сустрэчы, падзякаваўшы за добрае абслугоўванне – менавіта на гэтай пасадзе) – хацелася б, ды няма куды? Ва ўрадзе? Перапрызначылі практычна ўсіх. Па чутках, мог бы (спадзяваўся, ва ўсякім выпадку) з’ехаць паслом Уладзімір Макей, але сёння яму свеціць толькі адна з дзяржаваў, якія паспяхова павіншавалі Аляксандра Рыгоравіча з чарговай, б…дь, элегантнай перамогай. Мяркуючы па ўсім, спадару Макею пакінуты надзел расхлёбвання наступстваў гэтага сумнеўнага дасягнення на міжнароднай арэне – а сягоння відавочна не 2010 год. Пасля 2010 года ў яго сышло на міксаванне санкцыяў пяць гадоў, а тады падаўленне «дзекабрыстаў» янычарамі рэжыму было неяк, я б сказаў, злёгку больш інтэлігентнае. Ва ўсякім выпадку, колькасць знявечаных была значна меншая, а загінулых у выніку так і не аддадзенага, па словах міністра Караева, загаду зверстваваць і зусім не было.

ВІДЭА
Два тыдні рэвалюцыі. Лукашэнка кажа пра замежную агрэсію. ОНЛАЙН
2020.08.22 13:49

Астатнія… Карпенка? Куды? Каму патрэбны сёння Ігар Васільевіч, калі на яго ўз’елася ўся бацькоўская адказнасць, вельмі незадаволеная і неаператыўнымі паводзінамі Міністэрства адукацыі падчас неабвешчанай, але такі якая мела месца пандэміі, і паводзінамі падведамных установаў, якія відавочна праявілі сябе ў справе фальшавання вынікаў усенароднага волевыяўлення? Ды і настаўнікі, многія з якіх былі сагнаныя для ўдзелу ў мітынгах за «ябацьку», таксама не бліскаюць сімпатыяй да свайго вышэйшага кіраўніцтва.

Хрэнін? Ну, гэта зразумела: яму што злачынны загад, што не злачынны – ён чалавек ваенны (па яго ўласным сцвярджэнні). Пархомчык, міністр прамысловасці, падобна, шчыра не разумее, якой такой свабоды захацелася прыгонным работнікам дзяржаўных прадпрыемстваў: маўляў, ёсць праца – працуй, б…дь, а не правы качай. І так далей можна прайсціся па ўсім спісе.

Hавiны
«Ад патрабаванняў адстаўкі Лукашэнкі не адмаўляюцца». Як бастуюць на «Горадня Азоце» і МАЗе?
2020.08.22 14:44

Але губернатарскае крэсла цяпер для большасці з іх – проста мяжа мараў. Як жа? У выпадку чаго, можна сказаць, што ты выказаў сваю нязгоду, і вось – цябе саслалі ў правінцыю. А калі «выпадак чаго» не прадставіцца, то твая лаяльнасць будзе выказаная аб’ёмамі сабранага ўраджаю. У крайнім выпадку, урач-анколаг можа перакваліфікавацца ў ветэрынары і асабіста пераканацца ў тым, што каровы здаровыя і ўдоі меншымі не стануць. Гасударавыя ж людзі, пойдуць туды, куды пашлюць – толькі не ў апазіцыю. Хоць там усё яшчэ некалькі больш бяспечна.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў