Полк Каліноўскага забараніў ваярам удзельнічаць у выбарах у КР. Гэта спадабалася не ўсім


Сярод спісаў, якія падалі дакументы на рэгістрацыю на выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання, ёсць і аб’яднанне, што лучыць ваяроў Палка Каліноўскага. Аднак іх удзел у выбарах неўзабаве выявіўся пад пытаннем.

Сцяг палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года.
Фота: Белсат

На выбарах у Каардынацыйную раду падалі дакументы 13 выбарчых спісаў. Сярод іх – мілітарнае аб’яднанне «Воля» з 21 асобы. Лідарам спісу быў пазначаны Вадзім Кабанчук, намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК).

Аднак яснасці з вылучэннем прадстаўнікоў ПКК на выбары пакуль няма.

Неафіцыйная інфармацыя

23 красавіка на былым сайце палка з’явілася паведамленне пра тое, што 22 красавіка Полк імя Каліноўскага правёў агульны сход ваяроў. На ім, як заяўляецца, большасцю ваяроў Палка было адмененае рашэнне ўправы ПКК ад 18 красавіка, якая забараняла ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.

Таксама па выніках галасавання рашэннем асабовага складу жаўнер з пазыўным «Мiкола» выключаны са складу Палка. Інфармацыя пра ягонае выключэнне на некаторы час з’яўлялася ў афіцыйным тэлеграме палка, але пасля была выдаленая.

Таксама заяўлялася пра фармаванне працоўнай групы з прадстаўнікоў ад усіх падраздзяленняў Палка, якая мае зацвердзіць Статута Палка імя Кастуся Каліноўскага, «згодна якому будзе рэфармавана ўся дзейнасць падраздзялення».

Пра выключэнне «Міколы» – былога старшыні «Маладога фронту» Міколы Дземідзенкіпаведаміў пазней і блогер Максім Шабуцкі, які раней таксама быў у шэрага палка. Сам ён, дарэчы, узначальвае асобны выбарчы спіс. Паводле Шабуцкага, Мікола быў выключаны, бо большасці асабістага складу была незразумелая ягоная пазіцыя ў Палку, а таксама за «паказную фанабэрыстасць». Ён адзначыў, што Міколу «фінансава-карупцыйны працяг, але ў крымінальна-прававым аспекце».

Што кажуць афіцыйна

Аднак ужо 23 красавіка на афіцыйным цяперашнім сайце каліноўцаў з’явілася інфармацыя пра тое, што «ў інтэрнэце з’яўляюцца неверыфікаваныя паведамленні ад імя Палка Кастуся Каліноўскага».

А на наступны дзень кіраўніцтва палку распавяло сваю версію падзеяў з 18 па 22 красавіка. У прыватнасці, заяўляецца, што «шэраг байцоў вырашыў вылучыцца на выбары ў Каардынацыйную раду, не паведаміўшы аб гэтым сваім камандзірам». У адказ на гэта Рада камандзіраў прыняла рашэнне, што Полк Каліноўскага не ўдзельнічае ў выбарах трэцяга склікання Каардынацыйнай рады. Удзел чальца ПКК дазволены толькі пры ўмове выхаду са складу палка.

«У бягучы момант Полк рыхтуецца да выканання новых баявыя задач», – гаворыцца ў заяве.

Адносна звальнення Міколы, там адзначылі, што «ніхто з ваяроў са сваёй пасады на гэты момант не вызвалены».

У ПКК падкрэслілі, што прыярытэтам і місіяй палка з’яўляецца «найперш вызваленне тэрыторыі Беларусі ад дыктатарскага рэжыму і ўплыву Крамля».

Сітуацыя не развязаная

У адказ на афіцыйную заяву ПКК 25 красавіка на канале Шабуцкага быў апублікаваны новы зварот з удзелам шэрагу былых ваяроў палка. Там заяўляецца, што забарона кіраўніцтва на ўдзел у выбарах «выклікала абурэнне сярод абсалютна ўсіх байцоў палка Каліноўскага». Але

«Тая сітуацыя, якая адбылася ў палку Каліноўскага, цалкам ілюструе тое, што адбываецца ў Беларусі. Захоп улады, узурпацыя медыяў, забарона выказвання асабістай думкі пад пагрозай звальнення», – заявілі ў палку.

Былыя ваяры таксама заявілі, што падтрымліваюць рашэнні, абвешчаныя ад імя агульнага сходу палку на былым сайце ПКК.

Тым часам 25 красавіка выбарчай камісіяй спіс «Воля» з 20 асобаў (адна асоба адмовілася ад удзелу) быў зацверджаны на выбарах у Каардынацыйную раду.

Каментар
Выбары ў Каардынацыйную раду: з’явілася 13 спісаў. Хто ў іх і што далей?
2024.04.23 17:16

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў