Самы вялікі хабар у Беларусі ў 2018 годзе склаў 85 тысяч еўра


Пра гэта 13 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА паведаміў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (ГУБЭЗ) МУС Валерый Балабуеў.

Паводле Балабуева, выпадак хабарніцтва адбыўся ў сферы аграпрамысловага комплексу. Зламысніка затрымалі пры атрыманні згаданай сумы супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

«Усяго ён атрымаў хабараў на 152 тыс. еўра», – распавёў Валерый Балабуеў.

У мінулым годзе следчыя завялі 1186 крымінальных справаў па фактах атрымання хабараў. Гэта максімальны паказчык за апошняе дзесяцігоддзе. Пра гэта 28 лютага адсправаздачыўся Лукашэнку міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Hавiны
Шуневіч адсправаздачыўся Лукашэнку пра рэкордную колькасць хабараў у 2018-ым
2019.02.28 12:35

2018 год быў багаты на выпадкі затрымання чыноўнікаў і дзяржслужачых за хабарніцтва. Гэтак, у лютым затрымалі дырэктара Палацу спорту Сяргея Прановіча. Следчыя налічылі 178 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці ў перыяд з 2012 да 2018 года. Паводле інфармацыі следства, чыноўнік браў хабар нават ад манастыроў – свечкамі і абразамі.

Аб’ектыў
Чыноўнік браў хабар свечкамі ды абразамі
2019.01.25 21:03

23 красавіка пад падазрэнне трапіў намеснік генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве ААТ «Белшына».

«Было ўстаноўлена, што ён атрымаў хабар у памеры 30 тысяч рублёў ад дырэктара будаўнічай арганізацыі. Менавіта ў такую ​​суму ён ацаніў свае паслугі за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з заключэннем дагавора падраду на вытворчасць дэмантажных і будаўнічых работ, а таксама прадстаўленне ў далейшым гэтаму прадпрыемству іншых работ на аб’ектах ААТ «Белшына», – заявілі ў МУС.

Hавiны
Затрымалі намесніка гендырэктара «Белшыны» – падазраюць у хабарніцтве
2018.04.24 17:30

Затрымлівалі не толькі за буйныя сумы – напрыклад, у Берасці 11 траўня затрымалі супрацоўніка Транспартнай інспекцыі за атрыманне хабару ў памеры $ 5.

Hавiны
У Берасці працаўніка Транспартнай інспекцыі падазраюць у атрыманні $ 5 хабару
2018.05.14 14:13

27 чэрвеня супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі старшыню Браслаўскага райвыканкаму Уладзіміра Дранеўскага. Агульная сума хабараў, якія сістэматычна атрымліваў чыноўнік з красавіку 2016 года па травень 2018 года, склала амаль 28 тысяч еўра.

Hавiны
МУС пра справу кіраўніка Браслаўскага раёну: Сума хабараў склала амаль 28 тыс. еўра
2018.07.04 21:31

Дырэктара шклозаводу «Неман» і кіраўніка аднаго з упраўленняў прадпрыемства затрымалі пры атрыманні двух хабараў – на $ 2,4 тыс. і $ 1,2 тыс. Грошы, паводле інфармацыі следства, чыноўнікі атрымалі за «арганізацыю своечасовых і прыярытэтных паставак фірме шклаваты паводле раней заключанай дамовы». Незаконнае ўзнагароджванне затрыманыя атрымлівалі сістэматычна.

ВІДЭА
Ізноў хабар. Затрымалі кіраўніка шклозаводу «Неман»
2018.07.16 13:42

Самай гучнай карупцыйнай справай 2018 года можна лічыць «справу медыкаў», па якой за краты патрапілі дзясяткі чалавек, у тым ліку і намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. У межах справы вясной – летам 2018 года былі затрыманыя больш за 60 асобаў (з іх 37 чыноўнікаў). Паводле КДБ, хабары даходзілі да $ 350 тыс. за адзін раз. Незаконна атрыманыя грошы пераводзіліся на рахункі фірмаў у Гон-Конгу, Літве, Латвіі, Расеі і ПАР. Праз карупцыю кошт і лекаў, і медычнага абсталявання завышаўся на 10-60 %, у асобных выпадках – на 100 %.

Некаторым фігурантам справы ўжо вынесеныя прысуды: Ласіцкага пакаралі шасцю гадамі пазбаўлення волі, былога галоўнага доктара 12-ай гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Уладзіміра Краўчонка – пяццю.

Hавiны
Стаў вядомы прысуд экс-намесніку міністра аховы здароўя Ігару Ласіцкаму
2019.02.08 09:08

Па 7,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму атрымалі былы начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Стрыжак і былы дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, акадэмік Аляксандр Бялецкі.

Hавiны
Стаў вядомы прысуд Андрэю Стрыжаку – экс-кіраўніку сістэмы аховы здароўя Гарадзеншчыны
2019.02.15 14:11

Найбуйнейшая ў гісторыі Беларусі сума хабару была агучана ў судзе Цэнтральнага раёну Менску ў 2007 годзе: 7 мільёнаў долараў чыноўнікам Менскага райвыканкаму за спрыяльнае вырашэнне пытання з зямлёй пад індывідуальную забудову. Праўда, з планаваных 7 мільёнаў зламыснікі паспелі перадаць толькі паўтара.

Hавiны
У Беларусі хабарніцтва нашмат больш распаўсюджанае злачынства, чым у Расеі
2019.03.11 08:42

Паводле статыстычнага зборніка «Беларусь і Расея, 2018», які апублікаваў Белстат, у Беларусі хабарніцтва – нашмат больш распаўсюджанае злачынства, чым у суседняй Расеі. Калі ў Беларусі на 10 тысяч насельніцтва зарэгістравана 2 злачынствы, якія праходзяць па артыкуле «хабарніцтва», то ў Расеі такіх злачынстваў фіксуецца ўсяго 0,4.

СД belsat.eu

Стужка навінаў