Ізноў хабар. Затрымалі кіраўніка шклозаводу «Неман»


Дырэктара шклозаводу «Неман» і кіраўніка аднаго з упраўленняў прадпрыемства затрымалі пры атрыманні хабару $ 2,4 тыс. і $ 1,2 тыс. адпаведна. Аперацыю правялі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі па Гарадзенскай вобласці, паведамляе прэсавая служба МУС.

Грошы, паводле інфармацыі следства, чыноўнікі атрымалі за «арганізацыю своечасовых і прыярытэтных паставак фірме шклаваты паводле раней заключанай дамовы». Незаконнае ўзнагароджванне затрыманыя атрымлівалі сістэматычна, памер хабару залежаў ад памеру рэалізаванай прадукцыі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць службовых асобаў, а таксама прадстаўніка камерцыйнай установы, замяшай у злачыннай схеме.

Фота mvd.gov.by
Фота mvd.gov.by

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў