У Беларусі хабарніцтва нашмат больш распаўсюджанае злачынства, чым у Расеі


Калі ў Беларусі на 10 тысяч насельніцтва зарэгістравана 2 злачынствы, якія праходзяць па артыкуле «хабарніцтва», то ў Расеі такіх злачынстваў фіксуецца ўсяго 0,4. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў статыстычным зборніку «Беларусь і Расея, 2018», які апублікаваў Белстат.

Згодна з публікацыяй, у РФ фіксуецца значна больш супрацьпраўных дзеянняў на душу насельніцтва, чым у РБ. У прыватнасці, у Расеі здзяйсняецца амаль у два разы больш забойстваў і замахаў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, крадзяжоў, рабаванняў і разбояў. У той жа час Беларусь апярэджвае Расею па колькасці кватэрных крадзяжоў. Калі ў Беларусі на 10 тысячаў насельніцтва такіх злачынстваў фіксуецца 10, то ў Расеі – 4,2.

Таксама, згодна са статыстыкай, Беларусь апярэджвае РФ па хабарніцтве. Калі ў нашай краіне на 10 тысячаў насельніцтва гэтых злачынстваў у 2017 годзе было зарэгістравана 2, то ў РФ – 0,4.

Аднак не выключана, што ў дзвюх краінах існуюць розныя падыходы да пытанняў фіксацыі супрацьпраўных дзеянняў.

Hавiны
Двух інспектараў менскага ДАІ падазраюць у хабарніцтве
2019.03.07 11:10

СК, belsat.eu, паводле thinktanks.by

Стужка навінаў