Расея паставіць Беларусі сёлета чатыры знішчальніка Су-30см


У міністэрстве абароны Беларусі пацвердзілі інфармацыю пра запланаванае прыняцце на ўзбраенне ў бягучым годзе першай партыі расейскіх Су-30см. У ведамстве адзначылі, што «кантракт прадугледжвае пастаўку чатырох першых самалётаў».

У сераду 30 студзеня міністру абароны РФ Сяргею Шайгу на Іркуцкім авіяцыйным заводзе заявілі, што ў 2019 годзе першую партыю Су-30см рыхтуюцца прыняць Узброеныя сілы Беларусі, паведамляе interfax.by.

Улетку 2017 года ў беларускім ваенным ведамстве паведамілі, што Беларусь закупіць у Расеі партыю знішчальнікаў Су-30см у мэтах абнаўлення парка баявых лятальных апаратаў. Усяго, інфармавалі ў міністэрстве, плануецца набыць 12 самалётаў. Пры гэтым кошт кантракту не агучваецца.

У 2018 годзе міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў, што Расея праз эмбарга на дэталі пакуль не можа паставіць у Беларусь знішчальнікі Су-30см – пастаўкі могуць быць рэалізаваныя ў 2019 годзе.

«Кантракт падпісаны на адкладзеных умовах. Пакуль РФ не ў стане паставіць нам гэтыя самалёты, таму што ёсць пэўныя складанасці з пастаўкамі запасных частак, якія знаходзяцца пад эмбарга. Гэта не сакрэт», – сказаў тады Андрэй Раўкоў.

Паводле яго словаў, расейскі бок праводзіць лакалізацыю самалёта – «да 2019 года яны абяцалі, што гэта будзе чыста расейская машына, і тады мы можам прыступіць да выканаўчай часткі кантракта».

Знішчальнікі Су-30см пакалення «4 +» распрацаваныя кампаніяй «Сухой», серыйна вырабляюцца на Іркуцкім авіязаводзе карпарацы «Іркут».

Самалёт абсталяваны радыёлакатарам з фазаванай кратамі антэнай, рухавікамі з кіраваным вектарам цягі і пярэднім гарызантальным апярэннем. Знішчальнік здольны ўжываць сучаснае і перспектыўнае высокадакладнае ўзбраенне класа «паветра-паветра» і «паветра-зямля».

Знішчальнік прызначаны для заваявання панавання ў паветры, блакавання аэрадромаў суперніка на вялікай глыбіні, знішчэння паветраных, наземных і марскіх мэтаў, у тым ліку ў начны час сутак і складаных метэаралагічных умовах.

Hавiны
Бабіч у Баранавічах выказаў пажаданне пра больш шырокую супрацу прадпрыемстваў гораду з расейскім ВПК
2018.12.12 21:46

СК, belsat.eu

Стужка навінаў