Бабіч у Баранавічах выказаў пажаданне пра больш шырокую супрацу прадпрыемстваў гораду з расейскім ВПК


Спецпрадстаўнік Пуціна і амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч 12 снежня наведаў авіярамонтны завод у Баранавічах.

Галоўная мэта візіту Бабіча ў Баранавічы – сустрэча з старшынём дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Беларусі Раманам Галоўчанка і дырэктарам ААТ «558 АРЗ» Паўлам Пінігіным, паведамляе сайт пасольства РФ у Менску.

Тут, на Баранавіцкім заводзе для расейскіх кампаніяў праводзяць гарантыйнае і сэрвіснае абслугоўванне авіяцыйнай тэхнікі. Акрамя гэтага беларускі завод вырабляе камплектуючыя для розных расейскіх самалётаў.

Паводле Паўла Пінігіна, дырэктара ААТ «558 АРЗ», у Баранавічах рамантуюць і мадэрнізуюць самалёты Су-22, Су-25, Су-27, Су-30, МіГ-29, верталёты Мі-8, Мі-24.

У сваю чаргу пасол Расеі адзначыў важнасць далейшага пашырэння супрацы паміж прадпрыемствам у Баранавічах і расейскім ВПК. На думку амбасадара, для дасягнення высокіх вынікаў патрэбна больш глыбокая кааперацыя.

Hавiны
Пасол Расеі Міхаіл Бабіч пагадзіўся з Лукашэнкам: расейская база ў Беларусі не патрэбная
2018.11.06 18:03

СК, belsat.eu

Стужка навінаў