Пра гэта гаворыцца ў справаздачы па выніках сустрэчы кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта з намеснікам дырэктара Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслінаў Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Паўловічам.
На сайце Рассельгаснагляду адзначаецца, што ведамства не атрымлівае дакладнай інфармацыі аб аб’ёмах імпарту і аб’ёмах тавараў, якія прайшлі праз працэдуру размытнення ў нашай краіне. Гэта вядзе да фальсіфікацыі сапраўднай краіны паходжання тавараў.
Пасля сустрэчы кіраўнік расейскага ведамства даў інтэрвʼю тэлеканалу «Россия 24», у якім назваў Беларусь «краінаю з некантралюемымі рызыкамі».
Расейскае ведамства таксама наракае на адсутнасць у Беларусі інфармацыйных сістэмаў, якія дазвалялі б адсочваць перамяшчэнне прадукцыі па адзінай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу.
«Паколькі адказнасць за перамяшчэнне прадукцыі ў дадзеным выпадку ляжыць на беларускім баку, то Рассельгаснагляд пакідае за сабою права забараніць рээкспарт плодаагародніннай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.
ЮВ belsat.eu