Першы намеснік старшыні камітэту Дзяржаўнай думы Расеі ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін пракаментаваў радыёстанцыі «Говорит Москва» заявы кіраўніка Беларусі пра інтэграцыю.
На думку дэпутата, «Аляксандр Рыгоравіч прымае адну з апошніх спробаў нешта выгандляваць». Але, падкрэсліў ён, беларускую эканоміку, у выпадку калі яна перарве саюзныя адносіны з Расеяй, чакае крызіс.
Затулін таксама заявіў, што ўлады Беларусі «значна больш планамерна і паслядоўна» спыняюць любыя спробы прыхільнікаў больш актыўнай інтэграцыі з Расеяй заявіць пра сябе ў параўнанні з прыхільнікамі заходняга вектару развіцця.
Паводле яго, Расеі патрэбны саюзнік на заходнім напрамку, «але не любой цаной».
«У саюзніцтве Лукашэнка апошнім часам даводзіцца сумнявацца», – адзначыў дэпутат.
Разам з тым, дадаў ён, пакуль не трэба ірваць сувязі ў Саюзнай дзяржаве.
Пасля галасавання на выбарчым участку кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў паглыбленне інтэграцыі з Расеяй.
«Што адбываецца ў нас? Нам кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. Як вынік, мы ўвесь час у эканоміцы нешта губляем і губляем. Выбачайце, на халеру патрэбны каму такі саюз?» – сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не будзе падпісваць дакументы аб паглыбленні інтэграцыі з Расеяй, калі яны будзе супярэчыць беларускай Канстытуцыі.
МГ belsat.eu