Імёны затрыманых ва Уруччы, Новай Баравой і на Захадзе


Момант затрымання ў менскім двары.
Фота: Наша Ніва

Увечары 5 студзеня ў менскіх дварах на сустрэчах суседзяў з’явіліся сілавікі ды затрымлівалі людзей. Такое адбылося ў Новай Баравой, у двух дварах ва Уруччы, у мікрараёне «Захад», паведамляе «Вясна».

Сярод затрыманых у Менску:

  • Бандарэнка Аляксандр
  • Банцарэвіч Уладзімір
  • Боднар Валерый
  • Вітко Яўген
  • Жылко Яраслаў
  • Каваленка Дзяніс
  • Карташова Алена
  • Кірыльчык Аляксандр
  • Ламейка Уладзімір
  • Мароз Віктар
  • Мартынаў Арцём
  • Марчук Сяргей
  • Петруковіч Таццяна
  • Рудэня Генадзь
  • Сабалько Алена
  • Філіповіч Юлія
  • Чыстоў Дзмітрый
  • Шуканаў Арцём
  • Юрэвіч Павел
  • Якута Святлана

Сілавікі прыязджалі ў двары на бусах і легкавых аўтамабілях. Акрамя Ложынскай і Новай Баравой, вядома пра трох затрыманых на вуліцы Прытыцкага.

Згодна з інфармацыяй валанцёраў, траіх затрыманых з Першамайскага РУУСа даставілі ў шпіталі: Андрэй Кінаш і Дзмітрый Чыстоў – у 5-ю ГКБ, Віктар Мароз (мужчына, якога бʼюць у жывот на відэа) – у Бальніцу хуткай медычнай дапамогі. Астатніх адправілі на Акрэсціна. Нікога не адпусцілі, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».

На затрыманні ў дварах адрэагавала Святлана Ціханоўская.

«У Беларусі цяпер адныя і тыя ж людзі аддаюць загады біць і затрымліваць людзей у іхных уласных дварах і плануюць сходы, якія называюць усебеларускімі ды народнымі. Відавочна, што той, хто дазваляе сабе біць беларуса, не мае ніякага права прадстаўляць ягоныя інтарэсы. Мы не перагорнем ніякай старонкі пасля таго, як у родных раёнах нам пагражаюць зброяй. Мы будзем стаяць на сваім, пакуль не пабудуем тую краіну і ўладу, як заойслугоўваем», – напісала Ціханоўская ў тэлеграм-канале.

Абноўлена
У менскіх дварах амапаўцы масава затрымліваюць жыхароў
2021.01.05 23:38

belsat.eu

Стужка навінаў