Першы Віця-прэзідэнт

Віктар Лукашэнка. Фота – noc.by

Беларусь усё больш становіцца самай спакойнай і прадказальнай краінай свету. Хто-небудзь сумняваўся ў тым, які склад будзе ў Палаце прадстаўнікоў? Таталізатар можна было не арганізоўваць: стаўкі прымаліся (у маральным, вядома, сэнсе) самымі дасведчанымі інфармацыйнымі рэсурсамі краіны, праз што траплянне ў кропку было ад 95 да 97%.

Ну, вось і цяпер. Прайшоў Алімпійскі сход, на якім з алімпійскім спакоем выбралі першага Віцю-прэзідэнта. І гэта правільна. Навошта перажываць? Навошта ператвараць Нацыянальны алімпійскі камітэт у ПЭН-цэнтр? Тут усё ўжо сапраўды прайшло ў адпаведнасці са стандартамі дэмакратыі – і нават без удзелу Лідзіі Міхайлаўны. Не яна лічыла галасы, а вынік усё той жа. Як і ў 2020 годзе.

Hавiны
Віктар Лукашэнка стаў афіцыйна намеснікам свайго бацькі. Пакуль у НАК
2019.11.19 10:12

Міжволі прыгадваеш, што інстытут віця-прэзідэнцтва не прапісаны ў Канстытуцыі, а стала быць, ёсць падстава палепшыць і дапоўніць гэты выдатны дакумент. Вы толькі ўявіце сабе, што здарыцца з краінай, калі апазіцыйныя медыі напішуць праўду: маўляў, кіраўнік дзяржавы з’ехаў у сяброўскую арабскую дзяржаву падлячыцца. То бок, гэтым раз, калі яны пра гэта напісалі, усё было няпраўда, пра што непадлечаны персанаж асабіста абвясціў перад тэлекамерай. Але жыццё ідзе, і тое, што ўчора было няпраўдай, заўтра можа і праўдай апынуцца. Нездарма ж мы народжаныя, каб казку зрабіць быллю.

І вось што тады рабіць нашай сінявокай, але ад гэтага не менш суверэннай радзіме? Біцца ў істэрыцы? Не! Нам патрэбная асоба, якая на законных – я б нават сказаў, цалкам канстытуцыйных – падставах выканаў абавязкі прэзідэнта. Патрэбен Віця-прэзідэнт. Лепш адразу тры. На той выпадак, калі адзін падыме бунт – ну, як у ПЭН-цэнтры, уласна кажучы, і атрымалася, – двое іншых віця-прэзідэнтаў неадкладна адновяць статус-кво.

Меркаванні
Вогнетушыцель Алексіевіч
2019.10.27 10:11

А для жвавай дэмакратызацыі рэжыму аднаго з віця-прэзідэнтаў можна па сумяшчальніцтве прызначыць лідарам апазіцыі і дырэктарам Парку высокіх тэхналогіяў. Раз ужо ён такі разумны. Таго, які разумны.

Будзем лічыць, што наш Нацыянальны алімпійскі камітэт – гэта такая пляцоўка, дзе мадэль віця-прэзідэнцтва абкатваецца. А калі добра абкатаная (ну, на лыжаролерах, напрыклад), можна будзе і на агульнанацыянальным узроўні ўкараніць. Абы ў Лідзіі Міхайлаўны лічылка не саржавела. Бо там без яе відавочна не абысціся.

Меркаванні
Левая нага Ярмошынай вырашала, каго зарэгістраваць кандыдатам
2019.10.18 20:58

Аляксандр Фядута для belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў