«Перапрацаваліся»: Лукашэнка асабіста даручыў зняць забарону на ўезд у Беларусь удзельніцам «Pussy Riot»


Кіраўнік Беларусі асабіста даручыў адмяніць забарону на ўезд у Беларусь удзельніцам «Pussy Riot» Вользе Курачовай і Вераніцы Нікульшынай.

Пра гэта ў размове з Курачовай паведаміла кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава. Запіс гутаркі з ёй ёсць у распараджэнні расейскага выдання «Медиазона». Прадстаўнік Дэпартаменту па грамадзянству і міграцыі Аляксей Бягун пацвердзіў, што ўдзельніцы «Pussy Riot» ня маюць забароны на ўезд у Беларусь.

17 чэрвеня Вольга Курачова паведаміла ў сваім «Twitter’ы», што ёй і Вераніцы Нікульшынай забаранілі ўезд у Беларусь.

Hавiны
«Бацька нас не хоча». Удзельніц «Pussy Riot» не пусцілі ў Беларусь
2019.06.17 13:41

Удзельніцы «Pussy Riot» ляцелі з Масквы ў Кіеў з перасадкаю ў Менску. Падчас перасадкі беларускія памежнікі паведамілі дзеўчынам, што ім забаронены ўезд у Беларусь да траўня 2020 года.

«Мы маніторым тут усю сітуацыю, і Аляксандр Рыгоравіч, прэзідэнт наш, даведаўся пра гэтую сітуацыю, што тут нейкія прэтэнзіі да вас. Дык вось, вы ведаеце, у нас да вас няма ніякіх прэтэнзіяў. Мы ўбачылі са сродкаў масавай інфармацыі, убачыў наш прэзідэнт, кажа: «Божа, а што гэта такое? А якія ў нас да іх пытанні? Няма ніякіх пытанняў». Усё, няма пытанняў, значыць, я вам тэлефаную», – сказала Качанава ў размове з Курачовай.

Удзельнік «Pussy Riot» Пётр Вярзілаў апублікаваў у сваім «Twitter’ы» «самую геніяльную фразу» Качанавай падчас ейнай размовы з Вольгай Курачовай.

Улетку 2018 года «Pussy Riot» зладзілі акцыю «Милиционер вступает в игру» і выбеглі на футбольнае поле падчас фінальнага матчу чэмпіянату свету па футболе, які праходзіў у Маскве.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў