У Беларусі адпусцілі ўкраінца, асуджанага за шпіянаж


Асуджаны за шпіянаж Павел Шаройка памілаваны беларускімі ўладамі і ўжо вызвалены. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у Жытоміры падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

«Журналіст Павел Шаройка, асуджаны ў Беларусі на 8 гадоў, быў памілаваны і ўжо дома ва Украіне», – паведаміў Уладзімір Зяленскі.

Раней ва Украіне быў вызвалены грамадзянін Беларусі Юрый Палітыка.

Hавiны
Памілаванне ўкраінскага журналіста Шаройкі адкладаецца «да наступлення пэўных умоваў»
2019.06.25 17:26

Пра затрыманне Шаройкі стала вядома 20 лістапада 2017 года. Па дадзеных Камітэту дзяржбяспекі Беларусі, каардынаваў выведку супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Ігар Скварцоў, які нібыта дзейнічаў пад прыкрыццём пасады саветніка пасольства Украіны ў Менску. За дзейнасць, не сумяшчальную з дыпламатычным статусам, Скварцоў быў высланы з Беларусі.

Hавiны
Украінскі суд вызваліў «беларускага шпіёна» Палітыку
2019.10.04 09:11

Украіна, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, выслала з краіны беларускага дыпламата.

19 лютага 2018 года Вярхоўны суд Беларусі на закрытым паседжанні прысудзіў Шаройку да васьмі гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж.

Hавiны
КДБ: Шаройка абвінавачаны ў шпіянажы, грамадзянін Беларусі – у дзяржаўнай здрадзе
2017.11.20 12:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў