Украінскі суд вызваліў «беларускага шпіёна» Палітыку


Юры Палітыка

Новазаводскі раённы суд Чарнігава вызваліў з-пад варты грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыку, абвінавачанага ва Украіне ў зборы сакрэтнай інфармацыі.

Hавiны
Лукашэнка і Зяленскі: першыя перамовы. Онлайн з падзеі
2019.10.04 07:21

Адпаведнае рашэнне было ўхваленае 3 кастрычніка, паведамляе радыё «Свабода». 4 кастрычніка ў Жытоміры мае адбыцца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага.

Палітыка вызвалены пад асабістыя абавязацельствы. Разам з тым судовы працэс для разгляду ягонай справы будзе працягвацца, і ён мусіць з’яўляцца на паседжанні на выклік суда. Пры гэтым Палітыка, паводле адваката, «можа жыць, дзе хоча, з правам выезду, куды хоча».

ВІДЭА
Сталі вядомыя новыя дэталі справы «беларускага шпіёна», якога судзяць у Чарнігаве
2018.02.13 08:51

Паводле версіі следства, Палітыка «ініцыятыўна ўсталяваў кантакт» з украінскім вайскоўцам Дзмітрыем Острыкам і ад яго атрымаў аэраздымкі зоны АТА і зашыфраваную мапу са схемай наступальнай аперацыі «Шторм», якую Узброеныя сілы Украіны планавалі правесці супраць ДНР у кірунку Новаазоўска 8-12 ліпеня 2017 году. Гэты файл у мабільным тэлефоне Палітыкі знайшлі супрацоўнікі СБУ пры затрыманні ў памежным пункце «Новыя Ярылавічы» летась 16 чэрвеня. Следства лічыць, што беларус збіраўся перадаць звесткі «неўстаноўленай дзяржаве». Беларусь і яе спецслужба КДБ пры гэтым не называюцца.

Палітыка сцвярджае, што яго «падставілі» і ён не збіраў ніякай сакрэтнай інфармацыі, абвінавачванне ў шпіянажы і на карысць Беларусі, і на карысць Расеі ён абвяргае. У сваім лісце ў беларускую амбасаду Палітыка распавёў пра катаванні з боку ўкраінскіх сілавікоў: яго нібыта душылі, нацягвалі торбу на галаву, «ладзілі паказальны расстрэл», вывозілі ў лес. Усё гэта, па словах Палітыкі, прымусіла яго агаварыць сябе. Аднак СБУ зняпраўдзіла звесткі аб катаваннях. Амаь адначасова Генпракуратура Беларусі назвала справу «палітычнай».

Hавiны
Лукашэнка пра «шпіёнскую» справу Шаройкі-Палітыкі: «Я гатовы выканаць свае абяцанні»
2019.09.26 23:08

Раней некаторыя ўкраінскія эксперты выказвалі меркаванне, што працэс над Палітыкай можа быць адлюстраваннем суду над журналістам Украінскага нацыянальнага радыё Паўлам Шаройкам, якога затрымалі ў Менску ў кастрычніку 2017 года і абвінавацілі ў шпіянажы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў