«Пастэрнак» запрашае на актыўны і карысны адпачынак


16-17 кастрычніка ў Менску адбудзецца восеньскі экалагічны фэст «Пастэрнак». Арганізатары абяцаюць асаблівую атмасферу і запрашаюць дзяцей і дарослых.

Сёлетні фэст «Пастэрнак» адбудзецца ў пятніцу і ў суботу 16 – 17 кастрычніка і будзе працаваць да 10 гадзіны вечара.

Гасцей чакае некалькі лакацыяў, на якіх можна набыць экалагічную касметыку, паслухаць лекцыі эка-актывістаў, заняцца ёгай і медытацыяй, набыць смачную, карысную і экалагічную ежу. Для маленькіх наведнікаў экафэсту створаная арт-зона, на якой дзеці змогуць знайсці цікавы занятак на свой густ.

Фэст распачне сваю працу з 15 гадзіны 16 кастрычнніка па адрасе Куйбышава 22, (будынак заводу «ГАРЫЗОНТ», корпус 6 праз дарогу ад «Пясочніцы») Уваход вольны.

Інфармацыйным партнёрам фэсту «Пастэрнак» з’яўляецца і «Белсат».

Беларускі свет
Як адкрыць свой бізнес у Чарнагорыі ды Нямеччыне
2020.10.06 20:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў