На беларуска-літоўскай мяжы ваеннаслужачыя Лідскага памежнага атраду затрымалі правапарушальніка. Падчас затрымання мужчына спрабаваў уцякаць, памежнікам прыйшлося ўжыць зброю, паведамляе прэсавая служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Інцыдэнт адбыўся 5 сакавіка. Памежнікі з заставы «Беняконі» атрымалі інфармацыю пра знаходжанне паблізу мяжы невядомага чалавека. Калі вайскоўцы прыбылі на месца, мужчына спрабаваў схавацца. Памежнікі вымушаныя былі ўжыць папераджальны стрэл у паветра. Толькі пасля гэтага мужчына здаўся.
Парушальнік, 28-гадовы жыхар Іўеўскага раёну, спрабаваў праз мяжу перамясціць кантрабанду. Памежнікі выявілі запакаваных 12 скрыняў з рознымі таварамі.