Літоўскія мытнікі затрымалі кантрабанду цыгарэтаў на суму каля мільёна еўраў


Падчас агляду фуры з Беларусі, якая нібыта перавозіла дошкі, літоўскія мытнікі выявілі 280 тысячаў пачак цыгарэтащ коштам амаль мільён еўраў. Такім чынам гэта стаў самы буйны кантрабандны груз, выяўлены на мяжы ў гэтым годзе, паведамляе прэсавая служба мытных органаў Літвы.

Кантрабанда цыгарэтаў.
Фота: lrmuitine.lt

Буйную кантрабанду літоўскія мытнікі выявілі 31 студзеня на пункце пропуску «Лаворышке». Кіроўца грузавога аўтамабіля паведаміў, што перавозіць дошкі. Але падчас агляду выявілася, што насамрэч палова прычэпу аўтамабіля загружана цыгарэтамі. Агулам мытнікі выявілі 280 тысячаў пачак кантрабандных цыгарэтаў коштам 977 тысячаў еўраў.

Па гэтым факце распачатая крымінальная справа. Віленскі гарадскі акруговы суд прыняў рашэнне арыштаваць кіроўцу грузавіка на месяц.

ВІДЭА
Вяскоўцы з Гомельшчыны займаліся кантрабандаю какаіну з Дамініканы
2019.05.13 11:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў