Зараз у турмах знаходзяцца 9 палітзняволеных-падлеткаў


Падчас онлайн-марафону «Нам не ўсё адно!» вядоўцы Канстанцін Каверын і Людміла Міласлаўская агучылі лічбу палітзняволеных, якія патрапілі за краты яшчэ падлеткамі. Усяго на дадзены момант іх 9.

9 палітзняволеных-падлеткаў.
Фота: скрыншот з трансляцы онлайн-марафона «Нам не ўсё адно!»

Маладыя людзі, якія ўтрымліваюцца за кратамі, у асноўным на момант затрымання мелі па 17 гадоў.

Мікіта Залатароў (2004 г.н.), затрыманы ў жніўні 2020-га – на момант затрымання было 16 гадоў, асуджаны на 4 гады калоніі. У Мікіты эпілепсія.

Сяргей Гацкевіч (2003 г.н.), затрыманы ў сакавіку 2021-га – на момант затрымання 17 гадоў, асуджаны на 3 гады выхаваўчай калоніі.

Дзяніс Хазей (2003 г.н.), затрыманы ў сакавіку 2021-га, на момант затрымання яму было 17 гадоў, асуджаны на 3 гады выхаваўчай калоніі.

Эдуард Кудынюк (2003 г.н.), затрыманы ў траўні 2021 года, на момант затрымання 17 гадоў, прысуд – 3 гады выхаваўчай калоніі.

Аляксандр Вінярскі (2003 г.н.), затрыманы ў траўні 2021 года, на момант затрымання меў 17 гадоў, асуджаны на 3 гады выхаваўчай калоніі.

Іван Пацяйчук (2004 г.н.), затрыманы ў ліпені 2021 года, на момант затрымання меў 17 гадоў, асуджаны на 3 гады выхаваўчай калоніі.

Максім Імховік (2004 г.н.), затрыманы ў ліпені 2021 года, на момант затрымання меў 17 гадоў, прысуд – 3 гады выхаваўчай калоніі.

Павел Піскун (2004 г.н.), затрыманы ў сакавіку 2022 года, на момант затрымання меў 17 гадоў, асуджаны на 3 гады выхаваўчай калоніі.

Арцём Вайцяховіч (2007 г.н.), затрыманы ў студзені 2023 года, на момант затрымання меў 15 гадоў. Арцём Вайцяховіч – брат адміністратара тэлеграм-канал Беларускай супольнасці чыгуначнікаў. Хлопца затрымалі ў пачатку гэтага года, ад ягонага брата – адміністратара @belzhd_live – патрабавалі спыніць вядзенне канала. Арцёму пагражае ад 3 да 10 гадоў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў