Польскія памежнікі знайшлі труп ля беларуска-польскай мяжы


Ля беларуска-польскай мяжы на польскай тэрыторыі знайшлі труп. Паліцыя Польшчы вядзе расследаванне, пакуль што не вядомы нават пол знойдзенага мёртвага чалавека.

Польска-беларуская мяжа. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

24 траўня паліцыя Польшчы паведаміла ў сваім Twitter, што ў рэчцы Свіслач непадалёку вёскі Ласіняны ў гміне Крынкі знойдзены труп. Супрацоўнікі паліцыі пад наглядам пракурора праводзяць неабходныя працэсуальныя і апазнавальныя мерапрыемствы.

Прэс-сакратар падляскай паліцыі Томаш Крупа паведаміў выданню «Onet», што цела знайшлі памежнікі і паведамілі ў паліцыю ў сераду, 24 траўня, раніцай. Ён адзначыў, што пакуль не вядома, мужчына гэта ці жанчына. Звычайна пол памерлага высветліць удаецца, а вось высветліць нацыянальнасць складаней.

Паводле Томаша Крупы, «усё паказвае на тое», што гэта чарговая ахвяра міграцыйнага крызісу. Паводле падлікаў журналістаў і актывістаў, гэта прынамсі 45-ы труп, знойдзены на мяжы з пачатку міграцыйнага крызісу.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў