Адбыўся суд на ўладальнікам бару «Банкі-бутэлькі» і ягонаю жонкаю


Працэс у справе супраць палітвязняў Андрэя і Марыі Жукоў пачаўся 31 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Пасля выраку абаіх вызвалілі з-пад варты.

Палітзняволеным выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак») за пратэсты 2020 года. Паводле ПЦ «Вясна», Андрэю Жуку прызначылі 2,5 года «хіміі». Вырак Марыі невядомы.

19 лютага ў сацыяльных сетках Андрэя і Марыі Жукі з’явілася супольнае фота пасля вызвалення.

Андрэй і Марыя Жукі пасля вызвалення.
Фота: mary_moveablefeast / Instagram

«Усё ў гэтым свеце дзеля кахання! Дзякуй усім, хто дапамагаў нашым мамам і клапаціўся пра нашых дзяцей. Усім, хто думаў пра нас і дасылаў нам прамяні падтрымкі і вестачкі «звонку». Мы бясконца ўдзячныя вам! І бясконца шчаслівыя», – напісалі яны.

Нагадаем, што 3 жніўня на Зыбіцкай вуліцы адбыўся вулічны канцэрт спявачкі Мерыем Герасіменкі на тэрасе бару «Банкі-бутэлькі». Яна спявала песню «Океана Ельзи» «Обійми» на падтрыманне Украіны. Спявачку затрымалі, спачатку двойчы арыштавалі на 15 содняў, а потым пачалі крымінальную справу і асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».

На наступны дзень пасля канцэрту ў бар прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. А пазней затрымалі ўладальніка бару Андрэя Жука і ягоную жонку. Шэсць месяцаў яны правялі ў СІЗА.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў