«Politico»: ваеннае падтрыманне Украіны еўрапейскімі краінамі зніжаецца


У ліпені шэсць найбуйнейшых еўрапейскіх краінаў – Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына, Іспанія, Італія і Польшча – не ўзялі на сябе новых абавязанняў наконт двухбаковай ваеннай дапамогі Украіне. Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне «Politico» са спасылкай на дадзеныя Кільскага інстытуту сусветнай эканомікі ў Нямеччыне, дзе з пачатку вайны адсочваюць сумы ваеннай дапамогі Украіне.

Пагрузка зброі для Украіны. 
Фота: DeptofDefense/Facebook

Гэта адбылося ўпершыню пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Абавязанні еўрапейскіх краінаў наконт ваеннай дапамогі Украіне маюць тэндэнцыю да зніжэння з канца красавіка, заявіў Крыстаф Трэбэш, кіраўнік групы, што адсочвае трэкер дапамогі Украіне.

«Нягледзячы на ​​тое, што вайна ўступіла ў крытычную фазу, новыя ініцыятывы дапамогі скончыліся», – сказаў ён.

На мінулым тыдні прадстаўнікі шэрагу заходніх краінаў сустрэліся ў Даніі, дзе ўзялі на сябе абавязанні ў ваенных пастаўках Украіне яшчэ на 1,5 мільярда еўра. Але, са словаў Трэбэша, гэта «сціплая» сума ў параўнанні з ухваленымі на папярэдніх канферэнцыях.

Выданне «Politico» таксама адзначае, што зніжэнне дапамогі з боку Еўропы ілюструе пункт гледжання ўкраінскіх ваенных чыноўнікаў і палітыкаў, якія неаднаразова адзначалі, што еўрапейскія краіны не паспяваюць за ваеннай дапамогай, якая паступае з ЗША, і што Вялікая Брытанія і Польшча, якія ўзначалілі гэтую ініцыятыву, магчыма, вычарпаліся.

Аналітыка
Эфект HIMARS. Як заходняя зброя змяняе вайну паміж Украінай і Расеяй
2022.08.05 12:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў