Беларуса, які перадаў інфармацыю аб перамяшчэнні ўкраінскіх войскаў, атрымаў пяць месяцаў арышту ва Украіне


Суд у Валынскай вобласці 10 жніўня вынес прысуд беларусу, якога прызналі вінаватым у замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны. Яму прысудзілі 5 месяцаў без канфіскацыі маёмасці.

Беларуса затрымалі 18 сакавіка ў Валынскай вобласці, першапачаткова па падазрэнні ў шпіянажы. Артыкул абвінавачання мужчыне змянілі падчас разгляду крымінальнай справы ў судзе. Таксама 22 ліпеня ён пайшоў на здзелку са следствам і прызнаў віну, з-за чаго атрымаў больш мяккае пакаранне.

Яму залічылі час, праведзены ў СІЗА. Ён выйдзе на волю заўтра, 19 жніўня.

Суд, у якім разглядалі справу беларуса.

Па версіі следства, грамадзянін Беларусі быў папярэдне знаёмы і пагадзіўся на супрацоўніцтва з аператыўным супрацоўнікам беларускага КДБ і супрацоўнікам ДПК Беларусі па пошуку, зборы і перадачы спецслужбам замежнай дзяржавы інфармацыі, якая іх цікавіць: аб стратэгічным і мабілізацыйным разгортванні войскаў ЗСУ на тэрыторыі Валынскай вобласці, іх колькасць, дыслакацыю, узбраенне, звесткі аб вайскоўцаў ЗСУ, а таксама настрой сярод мясцовага насельніцтва.

У першы дзень расейскага ўварвання 24 лютага ён перадаў супрацоўнікам КДБ інфармацыю аб перамяшчэнні калоны ваеннай тэхнікі батальённа-тактычнай групы Узброеных сіл Украіны ў горадзе Шацк, Валынскай вобласці.

Верагодна, гэтую інфармацыю змог выкарыстаць супернік, каб перашкодзіць дзейнасці ЗСУ і іншым сілам абароны, а таксама нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Украіны, адзначылі ў судзе.

Адвакат беларуса сцвярджаў, што ягоны падабаронны нібыта сам звярнуўся ў СБУ і распавёў пра вярбоўку.

Імя абвінавачанага не называецца. Вядома, што ён ураджэнец Маларыцкага раёну Берасцейскай вобласці. Жыве ва Украіне з 2006 года па віду на пастаяннае месца жыхарства. Мае сям’ю і непаўналетняе дзіця, працаваў гандлёвым спецыялістам адной з берасцейскіх кампаній у Валынскай вобласці.

Hавiны
«Politico»: ваеннае падтрыманне Украіны еўрапейскімі краінамі зніжаецца
2022.08.18 13:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў