Справу палітвязня Арцёма Лябедзькі перадалі ў суд


Справу палітвязня Арцёма Лябедзькі, сына вядомага апазіцыйнага палітыка Анатоля Лябедзькі, перадалі на разгляд у Менскі гарадскі суд. Аб гэтым паведамляе радыё «Свабода».

Арцём Лябедзька.
Фота: Анатоль Лябедзька / Facebook

18 ліпеня стала вядома, што справу палітзняволенага Арцёма Лябедзькі перадалі ў суд. Аб гэтым журналістам радыё «Свабода» паведаміў ягоны бацька Анатоль Лябедзька. Дакладная дата пачатку судовага працэсу пакуль не вядомая.

12 ліпеня паведамлялася аб завяршэнні следства ў справе Арцёма. Ягоны бацька, вядомы апазіцыйны палітык Анатоль Лябедзька яшчэ некалькі гадоў таму з’ехаў за мяжу. Сын ехаць нікуды не збіраўся, ён палітыкай не займаўся, працаваў у прыватнай фірме і не меў ніякага дачынення да палітыкі. Аднак у сакавіку 2023 года яго затрымалі. Спачатку на падставе адміністратыўных артыкулаў, паводле якіх ён адседзеў на Акрэсціна двойчы 15 содняў.

30 красавіка стала вядома, што на мужчыну завялі крымінальную справу паводле арт. 361.2 КК РБ («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Абноўлена
На сына палітыка Анатоля Лябедзькі завялі крымінальную справу
2023.04.30 12:53

Маці Арцёма Лябедзькі Святлана расказвала журналістам, што лісты ад яго з Валадаркі прыходзяць, «але там нічога такога, што датычыць самой справы».

Абмеркаванне палітычнай справы і сітуацыі, калі рэжым бярэ ў закладнікі блізкіх апазіцыйных палітыкаў, можна паглядзець на YouTube:

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў