Да гадавіны выбараў ЕЗ рыхтуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Еўрапейскі Звяз мае намер прыняць новы пакет санкцыяў у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Чарговыя абмежаванні могуць уступіць у сілу да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, паведамляе DW.

Сцягі Еўразвязу.
Фота: consilium.europa.eu

Паводле высокапастаўленых прадстаўнікоў Еўразвязу, краіны ЕЗ да 9 жніўня могуць прыняць чарговыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў краіне. Акрамя таго, у Бруселі абмяркоўваюць яшчэ адзін пакет санкцыяў, звязаны з саўдзелам Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Еўразвяз ужо ўвёў шэсць пакетаў санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі. Афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года ў ЕЗ не прызналі.

Hавiны
Украіна збіраецца ўвесці санкцыі супраць 36 спартыўных чыноўнікаў з Беларусі і Расеі
2023.07.14 21:28

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў