Сакратар Савету бяспекі Беларусі пагражае «разбурэннямі, смерцю і выбухамі» Польшчы і краінам Балтыі


Сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што ў Менску назіраюць, як у Польшчы, Літве і Латвіі павялічваецца колькасць вайскоўцаў і ўзбраення, мадэрнізуецца вайсковая інфраструктура. Чыноўнік адзначыў, што вялікія сродкі вылучаюцца з бюджэтаў на абаронны сектар. Акрамя таго, зазначыў ён, павялічылася колькасць палётаў замежнай вайсковай авіяцыі ля беларускіх межаў. На ягоную думку, Захад хоча развязаць вайну ў Беларусі.

Лукашэнка абраў пераемнікаў Вакульчыка і Церцеля
Аляксандр Вальфовіч, дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Фота: БелТА

«Яны сваю інфраструктуру прыводзяць у адпаведнасць незразумела чаму, напэўна, развязвання, рыхтавання агрэсіі. Думаю, просты народ, польскі, літоўскі, бачыць тое, што адбываецца сёння ва Украіне, якія разбурэнні, якая трагедыя, як гінуць простыя людзі на тэрыторыі Украіны», – адзначыў Вальфовіч.

Чыноўнік нібыта спадзяецца, што народы згаданых вышэй краінаў не захочуць далейшай эскалацыі і не атрымаецца так, што яны развяжуць агрэсію ў адносінах Беларусі. «Ваенныя дзеянні будуць праходзіць не толькі ў Беларусі. Не, на іх тэрыторыі таксама будуць разбурэнні, гібель, выбухі», – адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Нагадаем, што нядаўна сакратар Савету бяспекі назваў падзеі ў Бучы «пастаноўкай».

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў