Расея нанесла ракетны ўдар па Мікалаеве


Мэр Мікалаева Аляксандр Сенкевіч паведаміў, што адзін чалавек загінуў і шэсць атрымалі раненні ў выніку расейскай атакі на горад.

Ракетны ўдар па Мікалаеву 17 сакавіка.
Фота: Головне управління ДСНС України у Миколаївській області / Facebook

Улады кажуць, што ў Мікалаеве было зафіксавана два «прылёты».

Паводле мэра, у выніку ракетнага ўдару пашкоджана шмат прыватных будынкаў і аўтамабіляў. Пяць чалавек атрымалі раненні.

Увечары стала вядома, што адзін пацярпелы памёр у лякарні, а колькасць параненых вырасла да шасці.

Ракетны ўдар па Мікалаеву 17 сакавіка.
Фота: Головне управління ДСНС України у Миколаївській області / Facebook

Раней Паветраныя сілы ЗСУ папярэджвалі пра пагрозу выкарыстання расейскай арміяй балістычных ракетаў на поўдні.

Абноўлена
Ракетны ўдар па Адэсе: 20 чалавек загінулі, 73 атрымалі раненні
2024.03.15 15:32

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў