Жыхары Белгарадскай вобласці Расеі скардзяцца на марадзёраў


Жыхары памежных сёлаў Белгарадскай вобласці Расеі падчас прамой лініі «10 пытанняў губернатару» паскардзіліся кіраўніку вобласці Вячаславу Гладкову на марадзёраў. Пра гэта паведамляюць мясцовыя медыі.

Выбухі каля Белгараду, Расея. 
Фота: Авто Белгород / VK

Гэтак, адна жанчына паведаміла, што ў сёлах Чырвоны Хутар і Новая Навумоўка невядомыя ходзяць па дамах і выносяць чужую маёмасць. Яна папрасіла ўзмацніць ахову і патруляванне ў гэтых вёсках.

Вячаслаў Гладкоў назваў падобныя выпадкі крадзяжом і марадзёрствам. Выпадкі крадзяжу ў памежных з Украінай сёлах таксама пацвердзіў і кіраўнік Белгарадскага раёну Уладзімір Перцаў.

«Цяпер там штодня адбываюцца абстрэлы. Паўнавартасна забяспечыць гэтыя тэрыторыі аховай не атрымаецца. Мы не можам рызыкаваць жыццём паліцыянтаў і расгвардзейцаў. У рамках аператыўнай абстаноўкі будзем прымаць меры для таго, каб захаваць вашу маёмасць», – сказаў губернатар.

Таксама 15 кастрычніка адзін са снарадаў патрапіў у нафтабазу ў Белгарадскім раёне. Апроч таго, паведамляецца, што з боку Украіны абстралялі мытны пункт пропуску ў Шабекінскай гарадской акрузе.

З прычыны штодзённых абстрэлаў дзяцей у вобласці накіравалі на заўчасныя вакацыі.

Hавiны
У Херсоне проста ўдома акупанты застрэлілі дырыжора, які адмовіўся з імі супрацоўнічаць
2022.10.15 21:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў