Сейм Літвы разгледзіць прапанову падоўжыць і ўзмацніць санкцыі супраць беларусаў


Сейм Літвы будзе разглядаць прапанову падоўжыць санкцыі супраць беларусаў і расейцаў яшчэ на год (да 2 траўня 2025 года), а таксама ўзмацніць праверку беларусаў на ўездзе ў Літву. Гэтыя меры на мінулым тыдні ўхваліў урад, паведамляе «Delfi». 

Літоўска-беларуская мяжа.
Фота: Памежны камітэт Беларусі / Telegram

У праекце гаворыцца, што беларусы, якія ўязджаюць у Літву на падставе шэнгенскай візы, могуць быць больш дэталёва правераныя на мяжы.

Таксама застаюцца абмежаванні на выдаванне візаў беларусам і расейцам. Выключэнні зробяць для сем’яў грамадзянаў ЕЗ, экіпажаў міжнародных перавозак і асобаў, якія ўязджаюць у Літву праз гуманітарныя прычыны.

У законапраекце будзе ўдакладненне, што абмежаванні закрануць юрыдычных асобаў, бенефіцыярамі якіх зʼяўляюцца грамадзяне Расеі.

Сейм Літвы ўвёў санкцыі супраць беларусаў і расейцаў вясною 2023 года. Яны ўключаюць абмежаванні на выдаванне віду на жыхарства Літвы і візаў. Для расейцаў таксама ўведзеная забарона на перамяшчэнне праз мяжу і набыццё нерухомасці. Некаторыя палітычныя сілы ў Літве выступаюць за раўнаванне абмежаванняў супраць беларусаў з тымі, якія ўведзеныя супраць расейцаў.

Hавiны
У Літве хочуць закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
2024.02.06 16:08

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў