Міністр абароны Беларусі лічыць, што суседнія краіны правакуюць беларускую армію


Міністр абароны Віктар Хрэнін выступіў з зваротам, у якім адзначыў, што ў Беларусі сёння ёсць прынцыповае нежаданне ваяваць з суседнімі краінамі, якія, паводле словаў Хрэніна, але пры ўмове іх «правільных» паводзін.

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы. Масква, Расея. 16 жніўня 2022 года.
Фота: Алег Някала / Ваяр

Віктар Хрэнін заявіў, што нібыта Украіна выказвае заклапочанасць магчымай агрэсіяй з Беларусі.

«У нас адказ на гэта быў і застаецца адзін: не правакуйце нас – мы з вамі ваяваць не збіраемся. Ні з літоўцамі, ні з палякамі, ні тым больш з украінцамі мы ваяваць не жадаем. Калі і вы не хочаце і не будзеце рабіць няправільныя крокі значыць, вайны не будзе», – сказаў Хрэнін.

Вайсковец пры гэтым не канкрэтызаваў, што значыць «няправільныя крокі», але адзначыў, што планы Беларусі – гэта планы абароны на выпадак нападу.

Пры гэтым Хрэнін пераконвае і беларусаў, што надзвычайнай сітуацыі няма, а Узброеныя сілы гарантуюць бяспеку.

Разбор
Лукашэнка ўступае ў вайну? Што азначае разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў
2022.10.10 17:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў