Свабодны рынак, дэмакратыя і ІП – галоўныя перашкоды для Беларусі, паводле Лукашэнкі


Аляксандр Лукашэнка зладзіў нараду па пытаннях коштаўтварэння. Самаабвешчаны кіраўнік краіны жорстка раскрытыкаваў прадпрымальнікаў, дэмакратыю і чарговы раз згадаў пра падзеі 2020 году.

Нарада ў Лукашэнкі па пытанні коштаўтварэння.
Фота: president.gov.by

На думку Лукашэнкі, дэмакратыю і свабодны рынак у нашую краіну прасунулі краіны Захаду. У выніку ўсё гэта вылілася ў падзеі 2020 году. Таму ўсе аспекты ў краіне павінныя кантралявацца.

«Кошты на імпартныя тавары павінны быць па кішэні нашым грамадзянам, асабліва калі нешта мы не вырабляем самыя. Імпарт таксама павінен быць пад вельмі жорсткім кантролем. Бо ён паваліць увесь унутраны рынак», – заявіў Лукашэнка.

У якасці прыкладу перашкодзе працы айчыннага Беллёгпраму Лукашэнка ўзгадаў прадпрымальнікаў.

«Як можа працаваць, да прыкладу, наша лёгкая прамысловасць, калі анучы і іншае вязуць з-за мяжы ў дзесяць разоў танней? А чаму танней? Таму што падаткі не плацяць так, як плацяць у лёгкай прамысловасці, – адна з прычын», – удакладніў ён.

Лукашэнка распавёў, што нібыта ўжо чвэрць стагоддзя »целяпаецца« з іпэшнікамі.

»Мы нікога не душым, ніякіх іпэшнікаў мы не выштурхваем з айчыннага рынку. Але мы іх ставім у роўныя ўмовы. Працуеш – плаці падаткі як усе. Не можаш – бяры мятлу. Час прыйшоў такі«, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Памежны камітэт Беларусі адрэагаваў на рашэнне Польшчы закрыць пераход у Баброўніках
2023.02.10 10:54

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў