Літва працягне прымаць дакументы на ВНЖ ад беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі


Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-міністрам МУС Літвы Арнольдасам Абрамавічусам і абмеркавала праблемы легалізацыі беларусаў у сувязі з указам Лукашэнкі №278, які адмяняе выдачу пашпартоў за мяжой у беларускіх амбасадах. Літва абяцае шэраг крокаў насустрач.

Святлана Ціханоўская і Арнольдас Абрамавічус.
Фота: tsikhanouskaya/Telegram

Па выніках сустрэчы літоўскі бок пацвердзіў, што працягне прымаць дакументы на віды на жыхарства ў беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, але кожны такі выпадак будзе разгледжаны індывідуальна. Дзеці, якія нарадзіліся ў Літве, змогуць атрымліваць пашпарты замежнікаў.

Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць выдачы візаў тым, хто знаходзіцца ў Беларусі. Таксама прапанавала павялічыць тэрмін дзеяння гуманітарных відаў на жыхарства да 3-х гадоў і падоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка. Гэтае пытанне, магчыма, літоўскі Сейм абмяркуе ўжо ўвосень.

Каментар
У Літве абяцаюць не абмяжоўваць выдачы праязных дакументаў беларусам без пашпартоў
2023.09.06 19:21

Віцэ-міністр МУС запэўніў абраную прэзідэнтку Беларусі, што незалежна ад развіцця сітуацыі, беларусы, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў, будуць мець гуманітарны калідор з Беларусі ў Літву.

4 верасня Лукашэнка падпісаў указ № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў». 7 верасня ўказ уступіў у сілу. Дакумент змяняе парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдураў, а таксама натарыяльных дзеянняў, якія маюць права рабіць дыпламатычныя агенты і консульскія службовыя асобы, і сярод іншага забараняе беларускім амбасадам і консульствам выдаваць новыя пашпарты.

Разбор
Што трэба ведаць пра адмову выдаваць і працягваць беларускія пашпарты за мяжой
2023.09.05 19:21

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў