«Мы былі часткай Еўропы». Ціханоўская заклікала Еўразвяз адчыніць дзверы для беларусаў


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская, выступаючы на Варшаўскім форуме бяспекі, звярнулася са зваротам да міжнароднай супольнасці, у якім заклікала не забываць пра Беларусь.

Святлана Ціханоўская на Варшаўскім форуме бяспекі.
Фота: Светлана Тихановская / Telegram

«Свет павінен перастаць думаць пра Беларусь як пра частку Расеі. Мы былі часткай Еўропы за шмат стагоддзяў да таго, як у Беларусь прыйшла Расея. Павага і абарона беларускага еўрапейскага выбару – вось што мусіць быць неад’емнай часткай палітыкі Захаду», – заявіла палітык.

Паводле яе, беларусы выступаюць супраць расейскай вайны ва Украіне, а таму трэба адрозніваць людзей і рэжым.

«З аднаго боку, трэба замарозіць актывы рэжыму за мяжой і выдаць ордар на арышт Лукашэнкі за ўвесь спіс здзейсненых злачынстваў. З іншага боку, трэба дапамагаць людзям, якія бягуць ад рэпрэсіяў. Прызнайце пашпарт новай Беларусі, каб сотні тысяч беларусаў не засталіся без грамадзянства», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што «Украіна – а фактычна і ўся Еўропа – ніколі не будзе ў бяспецы, калі Беларусь застанецца ў кіпцюрах Расеі».

«Беларусь можа стаць гісторыяй поспеху, але людзям патрэбная надзея. Мы хочам пачуць ад вас, што дзверы Еўропы адчыненыя для беларусаў і нашая краіна не будзе аддадзеная Пуціну ў якасці суцяшальнага прызу», – дадала абраная прэзідэнтка.

Hавiны
Урзуля фон дэр Ляен: Будучыня Украіны, Балканаў і Малдовы – у Еўразвязе
2023.09.13 18:15

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен 13 верасня выступіла з пасланнем «Аб становішчы Еўразвязу». Яна паабяцала, што падтрыманне Украіны працягнецца. Толькі сёлета, нагадала яна, Еўразвяз даў 12 млрд еўраў на падтрыманне Украіны ў выплаце заробкаў і пенсіяў, забеспячэння працы шпіталяў і школаў, а цяпер Еўразвяз прапануе пакет дапамогі на 50 млрд еўраў для наступных чатырох гадоў.

«Будучыня Украіны – у Еўразвязе, будучыня Заходніх Балканаў – у Еўразвязе, будучыня Малдовы – у Еўразвязе», – казала фон дэр Ляен перад Еўрапарламентам.

Пра Беларусь у сваёй прамове фон дэр Ляен згадала толькі адзін раз: казала, краіны Еўразвязу хутка і супольна адказалі на гібрыдную атаку Беларусі супраць сябе.

Hавiны
Былы старшыня Еўракамісіі заклікаў не даваць «хлуслівых абяцанняў народу Украіны»
2023.10.05 13:03

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў