Курс долара ў Беларусі трэці дзень запар б’е рэкорды


На таргах 5 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара пабіў чарговы гістарычны рэкорд.

Фота: Белсат

Долар падаражэў на 0,15 %, да 3,3376 рубля. Гэта ўжо трэці рэкорд за тры апошнія дні.

Еўра вырас на 0,51 %, да максімуму за 17 дзён, а расейскі рубель апусціўся на мінімум за 27 дзён, патаннеўшы на 0,05 %.

Каментар
У Беларусі курс долара другі дзень запар абнаўляе максімум
2023.10.04 16:22

Перадапошняя хваля падаражэння валютаў адзначалася летась на фоне шокаў, выкліканых пачаткам вайны ва Украіне. У сакавіку долар паставіў тагачасны рэкорд, падаражэўшы да 3,3195 рубля. Еўра тады каштаваў 3,6670 рубля.

Старэйшы навуковы працаўнік даследчага цэнтру BEROC Дзмітрый Крук тлумачыў «Белсату», што курс валютаў у Беларусі ад Беларусі не залежыць: фактычна цану долара і еўра ў нашай краіне вызначае Расея.

«Расейскі рубель для нас можна ўявіць як нейкі карабель, якім мы рухаемся. Вось карабель рухаецца, і мы рухаемся. Але мы самі яшчэ можам рухацца ў межах гэтага карабля. Галоўны чыннік у нашым выпадку – рух расейскага рубля-карабля. На жаль, мы да гэтага рубля прымацаваныя», – патлумачыў эканаміст.

Каментар
«Дэвальвацыя ідзе малымі крокамі». Долар сёлета падаражэў у Беларусі на 18 %
2023.09.13 14:24

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў