Украінцы менш станоўча пачалі ставіцца да беларусаў


На працягу апошняга году, у тым ліку з пачаткам вайны, украінцы пачалі ставіцца да беларусаў значна горш. Такія высновы з сацыялагічнага апытання прыводзіць сацыялагічная група «Рэйтынг».

Украінскі вайсковец з гербам Украіны ў руках. Ірпінь, Украіна. 3 красавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Цяпер толькі 22 % апытаных украінцаў станоўча ставяцца да беларусаў, год таму гэты паказнік быў у тры разы вышэйшы – 67 %. Адносяцца негатыўна – 33 %, нейтральна – 42 %.

Пры гэтым украінцы цяпер ставяцца да беларусаў значна лепей, чым да расейцаў. Сацыялагічнае апытанне паказала, што адмоўна да грамадзянаў Расеі ставяцца 69 % апытаных. Станоўча – толькі 8 % (за год лічба зменшылася больш чым у тры разы), 20 % – нейтральна.

Стаўленне да жыхароў Данбасу і Крыму таксама пагоршылася.

Пераважная большасць (89 %) апытаных падтрымлівае прызнанне дзеянняў расейскіх войскаў ва Украіне генацыдам украінскага народу. 76 % выказаліся за забарону на выкарыстанне сімвалаў Z і V, якія выкарыстоўваюцца на расейскай вайсковай тэхніцы, 74 % – за забарону на «георгіеўскую» стужку ва Украіне. Даследчыкі звярнулі ўвагу, што за апошнія 5 гадоў колькасць прыхільнікаў гэтай забароны вырасла з 45 да 74%.

Hавiны
Макрон ізноў размаўляў праз тэлефон з Пуціным і заклікаў спыніць вайну
2022.05.04 13:09

belsat.eu

Стужка навінаў