«Патрабуем спыніць вайну» – беларуская кінасупольнасць асудзіла ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны


Каля васьмідзесяці беларускіх кінематаграфістаў, сярод якіх рэжысёры, аператары, акторы, прадзюсары і кінакрытыкі, падпісалі супольны зварот, у якім асудзілі ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны. Яны таксама выказалі абурэнне выкарыстоўваннем у вайне тэрыторыі Беларусі.

Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат

«Шмат каго з беларускіх кінематаграфістаў, якія са жніўня 2020 года зазнавалі рэпрэсіі, віталі і падтрымлівалі ва Украіне. Мы выказваем моцную салідарнасць са смелым украінскім народам, які бясстрашна змагаецца за свабоду сваёй краіны. Як людзі мастацтва, мы выразна бачым розніцу паміж дабром і злом. У рэальным жыцці няма месца злу».

Сярод тых, хто падпісаўся пад зваротам, рэжысёры Аляксей Палуян, Улада Сянькова, Андрэй Куціла, Дар’я Жук, Максім Швед, прадзюсарка і заснавальніца кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская, былы праграмер кінафестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў, арганізатарка фестывалю «WATCH DOCS Belarus» і праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская ды іншыя.

Спіс падпісантаў увесь час папаўняецца.

  • Вайна Расеі супраць Украіны ідзе з 24 лютага. Сёння, 1 сакавіка, на шосты дзень вайны, расейскія войскі ўшчыльную падышлі да Харкава, Херсону, Марыупалю.
  • На фоне вайны Украіна афіцыйна атрымала статус краіны – кандыдаткі ў Еўрапейскі Звяз.
  • Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што з дапамогаю вайны намагаецца змяніць палітычнае кіраўніцтва ва Украіне.
  • Афіцыйных звестак пра колькасць загінулых вайскоўцаў з абодвух бакоў няма. Але гледзячы на відэа знішчанай расейскай тэхнікі, можна меркаваць, што акупацыйныя войскі РФ нясуць вялікія, у тым ліку і чалавечыя страты.

ІК belsat.eu

Стужка навінаў