Не той бетон. Выяўленыя прычыны дэфектаў дому на вуліцы Шырокай у Менску


Прычынай дэфектаў у доме № 3 на вуліцы Шырокай у Менску стала выкарыстанне бетону ніжэйшага класа, чым патрабавала праектная дакументацыя. Таксама выяўленыя парушэнні тэхналогіі выканання маналітных прац.

Hавiны
Жыхарам дома, якіх эвакуявалі праз расколіны, прапанавалі ночыць у суседняй школе
2019.04.26 18:42

Эксперты прыйшлі да высновы, што неабходна ўмацаваць 11 калонаў. 10 з іх знаходзяцца ў склепе, адна – на ўзроўні першага паверха, паведамляюць «Минск-Новости».

Аб’ектыў
Вінаватых няма. У Менску людзі гадамі жывуць у трэснутых дамах
2019.04.30 23:23

У першую чаргу спатрэбіцца ліквідаваць дэфекты трох калонаў: адной у трэцім пад’ездзе і двух у склепе другога падʼезда.

Hавiны
Жыхары дому на вуліцы Шырокая выклікалі МНС – яны заўважылі расколіны ў апорнай сцяне
2019.05.02 14:42

«Стан калон некрытычны і бяспечны. Каб перадухіліць іх далейшае разбурэнне, канструкцыі ўзмоцняць падоўжнымі металічнымі куткамі, папярочнымі планкамі і арматурнай сеткай па ўсім перыметры», – распавяла начальніца вытворчага аддзелу ЖКГ Савецкага раёну Алена Сцяфанава.

Зараз ідуць перамовы па выбары падрадчыка. Працы плануецца выканаць за месяц. Пасля гэтага будаўнікі зоймуцца астатнімі калонамі.

Аб’ектыў
У менскім доме з расколінай знаходзяць новыя шчыліны. Жыхары пераязджаюць да сваякоў
2019.05.02 22:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў