Жыхары дому на вуліцы Шырокая выклікалі МНС – яны заўважылі расколіны ў апорнай сцяне


На мінулым тыдні ў Менску адмыслоўцы прыступілі да ўмацавання сцяны, якая стала разбурацца ў другім пад’ездзе дома на вуліцы Шырокая, 3. Падчас працы 26 красавіка жыхароў дому зусім эвакуявалі. Аднак у апошнія дні людзі фіксуюць новыя расколіны, сёння жыхары самі выклікалі ратавальнікаў.

Расколіны ў сцяне. Фота – belsat.eu
Расколіны ў сцяне. Фота – belsat.eu

Жыхары кажуць, што ў доме пайшлі гарызантальныя расколіны, ёсць падазрэнне, што парушаецца цэласнасць будынку. Людзі ў паніцы.

Як паведаміла belsat.eu адна з жыхарак дому, цяпер на месцы працуе камісія з мясцовай адміністрацыі, увечары мусіць адбыцца агульны сход. Людзі пачалі збіраць дакументы для таго, каб падаць заяву ў пракуратуры наконт стану будынку.

«Куды мы зʼедзем з дзецьмі? Гэта ж не так проста. Пакуль чакаем. Паедзем, калі тут зусім ужо нешта страшнае будзе», – кажа жанчына.

Расколіны ў сцяне. Фота – belsat.eu

У прэс-службе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў belsat.eu заявілі, што сітуацыю наконт стану дому на вуліцы Шырокая не могуць каментаваць і ўсе пытанні трэба накіроўваць да мясцовых органаў улады.

У адміністрацыі Савецкага раёну заявілі TUT.by, што сітуацыя адсочваецца і на гэты момант «будынак паводзіць сябе стабільна».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў