На Гарадзеншчыне затрымліваюць сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай


Міліцыянт, які затрымліваў Юлію Карначаву.
Фота: elections2020.spring96.org

На Гарадзеншчыне працягваюць затрымліваць сябраў ініцыятыўнай групы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

У Горадні затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Юлію Карначаву, паведамляць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Яе затрымалі на пікеце па зборы подпісаў, бо супраць яе вядзецца адміністрацыйная справа.

У Скідзелі міліцыя і ДАІ сочаць за каардынатарам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай па шасці раёнах Гарадзеншчыны Яўгенам Клімукам. Адносна яго таксама распачалі адміністрацыйную справу.

Меркаванні
Арышты ў ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай і адарваны гузік Аляксандра Лукашэнкі
2020.06.08 11:44

Нагадаем, што кіраўнік штабу і муж Святланы Ціханоўскай Сяргей з 29 траўня знаходзіцца пад арыштам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў